У Казахстане – масавы страйк металургаў


Пагроза новага Жангаўэзена ў суседзяў па Мытным саюзе?

Тысячы працоўных сталеліцейнага заводу “ArcelorMittal” у Казахстане правялі трохгадзінны страйк і папярэдзілі пра намер працягнуць пратэст, калі не павысяць заробкаў. Гэта першы страйк у гісторыі прадпрыемстваў кампаніі “Arcelor” – найбуйнейшага вытворцы сталі ў свеце.{movie}Казахстан: пратэст металургаў|right|5020{/movie}

Уладзімір Дубін, кіраўнік прафсаюзу металургаў на “ArcelorMittal”, гаворыць, што працоўныя патрабуюць павысіць заробкі на 30 % і ўвесці мараторый на скарачэнне працоўных месцаў.

Паводле Дубіна, сярэдняя заработная плата на прадпрыемстве – 115 000 тэнге ($ 770), гэта вышэй за сярэдні заробак у краіне, але атрымліваюць такую суму толькі 70 % працоўных. Рэшта ідзе кіраўніцтву прадпрыемства.

Кіраўніцтва ж прадпрыемства гаворыць, што сутыкаецца з праблемамі продажу сталі пасля страты доступу да сваіх галоўных рынкаў у Іране пасля заходніх санкцыяў супраць Тэгерану.

Апошнія масавыя выступы працоўных у Казахстане адбываліся ў Жангаўэзене ў снежні 2011 г. Паліцыя тады расстраляла прынамсі 14 удзельнікаў выступаў, аднак на лаве падсудных апынуліся ўдзельнікі маніфестацыі, а не сілавікі.

belsat.eu

Стужка навінаў