Прэмія «Стэпавы Воўк»: “Мы ўсе “Pussy Riot”


У Маскве адбылося ўручэнне штогадовай прэміі “Стэпавы Воўк” для маладых і незалежных музыкаў. Улады не выдаткавалі на цырымонію ні рубля, але энтузіязму арганізатараў хапіла на тое, каб імпрэза адбылася.

Большасць спонсараў, да якіх звярталіся арганізатары, таксама адмовіліся падтрымаць імпрэзу, нягледзячы на яе культурніцкі ды нефармальны характар. Музычны крытык і адзін з арганізатараў прэміі Арцём Троіцкі выказвае думку, што тут мог спрацаваць палітычны чыннік.{movie}Прэмія “Стэпавы Воўк”|right|5021{/movie}

Арцём Троіцкі падкрэсліў, што да “Стэпавага Ваўка” не было ніводнай якаснай і аб’ектыўнай музычнай прэміі. Паводле музычнага крытыка, дзяржаўныя медыі ўзнагароджваюць толькі тых артыстаў, з якімі ў іх склаліся “цёплыя дачыненні”, заснаваныя на “праплатах”.

“Гэта некамерцыйная імпрэза, і гэта прыемна. Ні грошай, ні страшнага цэнтральнага тэлебачання, ні крыштальных зорак. Гэта выдатна!” – гаворыць легенда расейскага року Юрый Шаўчук.

{movie}Найлепшая песня – “Астранаўты”|right|5019{/movie}Прэмія “Стэпавы Воўк” ёсць альтэрнатываю дзяржаўным акцыям і яднае сучасных незалежных музыкаў. Яна ўручалася ў 16 катэгорыях. Найлепшым голасам эксперты назвалі спявачку Галю Чыкіс, найлепшым канцэртам года – выступ “ДДТ”. Тая ж група атрымала прэмію ў намінацыі “Найлепшы альбом” за кружэлку “Иначе”.

Найлепшаю песняю стала кампазіцыя пад назваю “Астронавты”
ў выкананні “Краснознаменной дивизии имени моей бабушки”. Лаўрэатамі прэміі ў намінацыі “Нешта” сталі Вася Абломаў, Ксенія Сабчак і Леанід Парфёнаў, якія выканалі кампазіцыю “Превед, Медвед!”.

Імпрэза не была пазбаўленая пэўнага палітычнага падтэксту. “Мы ўсе “Pussy Riot”, – заявіў са сцэны вядоўца з мяшком на галаве. Гэтак удзельнікі імпрэзы падтрымалі арыштаваных за панк-малебен у Храме Хрыста Збаўцы дзяўчат з “Pussy Riot”. У адной з намінацыяў да прэміі быў прадстаўлены таксама Уладзімір Пуцін.{movie}Намінацыя “Нешта”: песня “Превед, Медвед!”|right|5018{/movie}

“Я думаю, што гэтая ўзнагарода вельмі важная, бо ў краіне няма альтэрнатыўных музычных узнагародаў, якія маглі б стварыць інфармацыйны фон. Акрамя таго, я думаю, вельмі добра, што гэтая ўзнагарода больш ці менш палітызаваная, што ёсць важным фактарам у нашай дзяржаве, бо краіна цяпер на ростанях”, – падкрэсліў адзін з удзельнікаў імпрэзы, рок-спявак Мацвей Кулакоў.

belsat.eu

Стужка навінаў