Апытанне: што памятаеце пра Янку Купалу?


Сёння спаўняецца 70 гадоў з трагічнай смерці выбітнага беларускага паэта.

“Белсат” запытаўся ў жыхароў Менску: што яны памятаюць пра беларускага песняра? Велізарнае значэнне Янкі Купалы для беларускай культуры падкрэсліў кожны, а некаторыя нават зачыталі ўрыўкі з вершаў класіка.

Янка Купала (07.07.1882–28.06.1942) – народны паэт Беларусі, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч, адзін са стваральнікаў новай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. Вакол ягонай смерці дагэтуль вядуцца спрэчкі – версіяў процьма: ад забойства да самагубства і няшчаснага выпадку.

belsat.eu

Стужка навінаў