Рэкордавае «Абуджэнне». Агляд падзеяў культуры, 28 чэрвеня


Самую вялікую карціну з кававых зерняў зрабілі ў Маскве. Плошча выявы жанчыны з кубачкам кавы дасягае 30 квадратных метраў, а на яе стварэнне пайшло больш за 1 млн зярнятак, або каля 240 кг.

АЛЯКСЕЙ СВІСТУНОЎ, ГАЛ. РЭДАКТАР КНІГІ РЭКОРДАЎ РАСЕІ:
“Той рэкорд, які быў зафіксаваны сёння, адносіцца да шэрагу самых незвычайных. Я з вялікім задавальненнем зафіксаваў дасягненне – адначасова і смачнае, і ў мастацкім сэнсе прыемнае”.

Заяўку на сусветны рэкорд падалі таксама ў Кнігу рэкордаў Гінэса. Намаляваў карціну пад назваю “Абуджэнне” маскоўскі мастак Аркадзь Кім. Пасля чаго цягам дзесяці дзён аўтар і чацвёра ягоных памочнікаў уручную па адным прыклейвалі зярняткі да пано.

КАЦЯРЫНА ПАЛУМАРДЗІНАВА, ПАМОЧНІЦА МАСТАКА:
“Падаецца, што гэта нудна – сядзець і клеіць зерне, але насамрэч гэта былі проста незабыўныя дні ў добрым калектыве. Я шалёна цешуся, што ў мяне быў шанец паўдзельнічаць у гэтым праекце”.

На ўласныя вочы кававае пано можна пабачыць у маскоўскім парку імя Горкага да 1 ліпеня.

А з “Агляду культуры” вы зможаце таксама даведацца, хто тыя найлепшыя перакладчыкі, якія атрымалі прэмію “ПрайдзіСвет”, ды якія прэм’еры ад сёння ідуць у кінатэатрах.

belsat.eu

Стужка навінаў