Апытанне: Вы прадасце сваё аўто, каб плаціць працаўнікам больш?


Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам старшыню Нацбанку Надзею Ермакову, заявіў, што заробак на прыватных прадпрыемствах краіны мусіць дасягнуць 700 долараў.

“Размовы пра тое, што чагосьці дзеля гэтага не хапае, – беспадстаўныя. Тады паўстае пытанне: чаму сёння амаль усе кіраўнікі, спецыялісты, менеджары прыватных прадпрыемстваў на “Мерседэсах” раз’язджаюць? Што, грошай няма ў фірмы, каб заплаціць людзям нармальны заробак? Ёсць. Няхай прадаюць “Мерседэсы” і плацяць людзям зарплату”, – сказаў прэзідэнт.

У сувязі з гэтым БелаПАН пацікавіўся ў менчукоў: ці гатовы яны прадаць свой аўтамабіль, каб плаціць працаўнікам больш?

Жыхары сталіцы ў пераважнай большасці не захацелі расставацца з уласнымі аўтамабілямі, адзначыўшы, што продаж “Мерседэса” не вырашыць усіх праблемаў. На меркаванне менчукоў, аўтамабіль ёсць транспартным сродкам, і, прадаўшы яго, грошай усё роўна не хопіць, каб заплаціць усім працаўнікам.

Знайшліся, праўда, і ахвотнікі адмовіцца ад аўта – але толькі ў выпадку інвестыцыяў у добрых працаўнікоў.

Падрабязнасці адказаў – у відэаматэрыяле.

belsat.eu

Стужка навінаў