Як узломваюць дзверы ў Саюз палякаў – відэа


Памяшканне, у якое праніклі міліцыянты, арандаваў арыштаваны на мінулым тыдні журналіст Андрэй Пачобут.

Учора ўвечары праваахоўнікі выламалі дзверы і правялі ператрус у адным з офісаў не прызнанага ўладамі Саюзу палякаў, які месціцца ў Горадні на вул. Будзённага 48а.

Перад тым як зламаць дзверы, працаўнікі міліцыі, шукаючы ключ, паказалі дакументы на ператрус.

{movie}Ператрус у офісе Саюза палякаў у Горадні|left|4987{/movie}«У пастанове, якую я прачытаў, было пазначана, што маецца інфармацыя пра тое, што ў гэтым памяшканні ёсць друкаваная прадукцыя, якая ўтрымлівае антыдзяржаўныя заклікі», – распавёў «Белсату» журналіст Ігар Банцар.

Аднак, паводле яго, з друкаванай прадукцыі ў памяшканні была толькі польскамоўная газета Саюзу «Głos znad Niemna», якая ніякіх заклікаў супраць уладаў не змяшчала. Напачатку ж міліцыянты вынеслі камп’ютары.

belsat.eu

Стужка навінаў