Ці апраўдваюць сябе выдаткі на візіты Лукашэнкі?


https://youtu.be/4bt9KcRuG8M
https://youtu.be/nuku0Sw1sNQ
Чаму замест жонкі з кіраўніком Беларусі ў далёкія паездкі ездзіць сын Коля і ці выйграе ад такіх візітаў краіна, разважаюць Станіслаў Шушкевіч і Анатоль Лябедзька.

З кім можа кантактаваць Коля?

На пачатку 1990-х афіцыйныя візіты на найвышэйшым узроўні былі абавязкам тагачаснага старшыні Вярхоўнага Савету Станіслава Шушкевіча. Ён мяркуе, што кіраўнік краіны перадусім мусіць наладзіць добрыя стасункі з суседзямі. Паводле Шушкевіча, далёкія паездкі Аляксандра Лукашэнкі не прыносяць Беларусі асаблівай карысці, а служаць, хутчэй, пацехаю для прэзідэнта. {movie}Станіслаў Шушкевіч пра паездкі Лукашэнкі з Колем|left|4984{/movie}

Станіслаў Шушкевіч звяртае ўвагу на тое, што ў дэмакратычных краінах выдаткі кіраўніка дзяржавы на паездкі кантралюе адмысловы орган. Тое ж, што Аляксандра Лукашэнку замест жонкі суправаджае малы сын, паводле экс-старшыні Вярхоўнага Савету, выглядае як дзівацтва. Першыя лэдзі падчас такіх візітаў кантактуюць паміж сабою. «З кім можа кантактаваць Коля?» – задае рытарычнае пытанне Станіслаў Шушкевіч.

Электарат не ў захапленні

«Нават прыхільнікі не падзяляюць такога падыходу: цягнуць свайго сына паўсюль – ад выставаў да афіцыйных паездак за мяжу», – кажа старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, якому часта даводзіцца бываць за мяжою. «Гэта сітуацыя, калі дзіця не мае дзяцінства. З яго ўжо сёння Лукашэнка робіць ксеракопію самога сябе, ён спрабуе вылепіць таго, хто прыйдзе і заменіць яго», – гаворыць палітык.

{movie}Анатоль Лябедзька пра паездкі Лукашэнкі з Колем|left|4985{/movie}Лацінаамерыканскае „турнэ” кіраўніка Беларусі распачалося 25 чэрвеня візітам на Кубу. Пасля ён пабываў у Венесуэле.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары