У турме хочуць давесці, што Статкевіч схільны да самагубства


Сёння стала вядома, што 27 чэрвеня экс-кандыдата на прэзідэнцтва змясцілі ў штрафны ізалятар Магілёўскай турмы № 4.

Паводле сайту statkevich.org, Міколу Статкевіча пакаралі 10 днямі карцару пасля чарговай правакацыі, якую зладзілі супраць яго на мінулым тыдні. Рэсурс таксама паведамляе пра спробы адміністрацыі прызнаць Статкевіча схільным да суіцыду.

Жонка палітыка Марына Адамовіч згадала, што пра спробы самагубства начальнік турмы казаў ёй адразу пасля таго, як туды прывезлі Статкевіча. Тады яна падумала, што гэта недарэчная памылка. «Цяпер аказваецца, што гісторыя мае працяг. Што гэта азначае? Ці не спробу падрыхтаваць алібі?» – хвалюецца яна.

Раней Міколу Статкевіча прызналі «злосным парушальнікам парадку адбывання пакарання», «схільным да нападу» і «да ўцёкаў». Усё гэта фармальна дае падставы павялічыць палітыку тэрмін зняволення.

belsat.eu

Стужка навінаў