Венесуэла супраць Нямеччыны. Агляд падзеяў культуры, 27 чэрвеня


“Вярніце нам бабулю!” – патрабуюць венесуэльцы, маючы на ўвазе велізарны валун, што ўжо больш за дзесяць гадоў аздабляе парк скульптураў у Берліне. 35-тонную глыбу чырвонага пясчаніку сапраўды прывезлі з Венесуэлы, паказвае шматлікія дазволы аўтар праекту.

ВОЛЬФГАНГ ФОН ШВАРЦЭНФЭЛЬД, МАСТАК:
“Разам са мною на месцы гэты камень выбіралі наглядчыкі парку, менавіта яны выбіралі. Калі б быў хоць нейкі намёк на святасць, я сказаў бы: мы возьмем іншы”.

Тады пратэстаў не было, цяпер жа венесуэльскія індзейцы пэмон цвердзяць, што святы камень скралі, што ён увасабляе бабулю, якая ахоўвае нашчадкаў ад бедаў. А тое, што валун забралі з радзімы, ужо справакавала неўраджаі, знікненне рыбы ў рэках і апоўзень, ахвярамі якога сталі каля 20 тыс. чалавек. Праўда, некаторыя адмыслоўцы ставяць гэтае паданне пад сумнеў.

БРУНА ІЛІЮС, АНТРАПОЛАГ:
“Я размаўляў з людзьмі з ваколіцаў таго месца, дзе быў знойдзены камень. 90 % ніколі пра яго не чулі, а сярод тых, хто чуў, сямёра з дзесяці даведаліся пра гэта з інтэрнэту”.

Спрэчкі ідуць ужо на найвышэйшым узроўні, а мастак з горыччу заўважае, што без гэтага валуна зруйнуецца ўся канцэпцыя ягонага праекту “Камяні”, якому ён прысвяціў пятнаццаць гадоў працы.

А ў “Аглядзе культуры” таксама матэрыял пра юбілейны ХХ фестываль “Магутны божа” ў Магілёве і дактыласкапію ў заапарку ў Сіднеі.

belsat.eu

Стужка навінаў