Чавэс прапанаваў, каб Коля Лукашэнка выступіў з прамоваю, але той адмовіўся




«Некаторыя пачалі сумнявацца ў сур’ёзных перспектывах супрацы Беларусі і Венесуэлы. Тут знаходзіцца мой сын Мікалай, і гэта кажа пра тое, што мы сур’ёзна і надоўга заклалі асновы супрацы і ёсць каму пераняць эстафету гадоў праз 20–25», – заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уга Чавэсам.

Як паведамляе «БелТА», сустрэча праходзіла ў палацы Мірафлёрэс, куды Лукашэнка прыехаў з сынам Колем. Гасцей з Менску вітаў ваенны аркестр Венесуэлы, які выканаў Дзяржаўны гімн Беларусі на беларускай мове.

Уга Чавэс падкрэсліў, што прэзідэнты разгледзяць праекты, якія ўжо ажыццяўляюцца, у прыватнасці, у сферах здабычы нафты, газу, нафтахіміі, будаўніцтва жытла, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, энергетыкі і газіфікацыі. Лукашэнка запэўніў, што ўсе дамоўленасці, заключаныя паміж Беларуссю і Венесуэлаю, будуць выкананыя датэрмінова. Тут ён заявіў пра «сур’ёзнасць супрацы» і эстафету, якую збіраецца перадаваць Колю. {movie}Аляксандр Лукашэнка з Колем прыехалі да Уга Чавэса|left|4964{/movie}

Пасля Лукашэнка адзначыў, што Беларусь прыйшла ў Венесуэлу для аказання дапамогі ў развіцці краіны. «Мы сярэднееўрапейская краіна, у нас шмат месцаў прыкладання працы, але мы хочам часцінку сябе пакінуць тут, у Венесуэле. Мы прыйшлі сюды не як каланізатары. Мы будуем, вучым венесуэльцаў», – заявіў беларускі лідар.

Затым венесуэльскі прэзідэнт прапанаваў сказаць некалькі словаў і Мікалаю, аднак той адмовіўся.

belsat.eu

Стужка навінаў