«Спартоўцы – дзецям» – з Міхаілам Грабоўскім


https://youtu.be/IoExrr-5V6g
Форвард нацыянальнай зборнай Беларусі ды гулец клубу НХЛ «Toronto Maple Leafs», праводзіць трэнінг-кэмп для маладых хакеістаў.

У межах акцыі ў хакейным клубе «Юнацтва» (Менск) арганізавалі лагер для таленавітых падлеткаў, у якім нападнік НХЛ дае майстар-класы.

У лагеры займаюцца каля 40 маладых хакеістаў. Штодня у іх праходзяць па два трэнінгі – ранішні ды вечаровы, прычым у праграме як практычныя, гэтак і тэарэтычныя заняткі.

Міхаіл Грабоўскі задаволены вынікамі сваіх падапечных: «У хлапцоў усё атрымліваецца, і з кожным днём усё лепш і лепш». Ён пахваліў трэнераў, якія працуюць з моладдзю, адзначыўшы, што «яны не марнавалі часу». Сваёй задачаю гулец НХЛ лічыць, у першую чаргу, эмацыйнае ўздзеянне на юнакоў у якасці знакаміта прыкладу і паказ ім чагосьці новага. «Я рады заўсёды і ў любы час працаваць з дзецьмі, моладдзю, бо хакей – мая прафесія», – сказаў Грабоўскі.

Адну з праблемаў беларускага хакею Грабоўскі бачыць у недахопе ўвагі для падлеткаў. Спартовец падкрэсліў: «Дзеці ж не блага і катаюцца, і працуюць з клюшкаю выдатна. Але губляецца юнацкі ўзрост. ад 16 да 20 гадоў, трэба менавіта гэтаму ўзросту ўвагу надаваць, укладваць грошы ў развіццё, запрашаць трэнераў і займацца з хлапцамі».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары