Віцебск – гэта душа


Яго лічаць сваім і беларусы, і расейцы, і французы. Нарадзінец Віцебску, Марк Шагал большую частку свайго доўгага жыцця пражыў у Францыі. Але менавіта ягоная першая радзіма нязменна прысутная ва ўсёй творчасці гэтага выбітнага майстра авангарднага мастацтва.

КАЦЯРЫНА СЕЛЯЗНЁВА, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
“Віцебск – гэта душа творчасці мастака, а Францыя: і Парыж, і Сэн-Поль-дэ-Ванс, і Праванс, і іншыя месцы, дзе ён бываў, – гэта форма, якую ён вельмі палюбіў і ацаніў у Францыі”.

Выстава, прымеркаваная да 125-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага мастака, праходзіць у Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Экспазіцыя прэзентуе акварэлі ды гуашы майстра, а таксама ягоныя ілюстрацыі да аўтабіяграфіі “Маё жыццё”, да “Мёртвых душаў” Гогаля і “Баек” Ля Фантэна.

КАЦЯРЫНА СЕЛЯЗНЁВА, КУРАТАРКА ВЫСТАВЫ:
“Гэтая выстава – уваход у творчую лабараторыю мастака, дзе кожны можа штосьці важнае для сябе зразумець і адкрыць пра Шагала”.

Выстава ў Траццякоўцы завецца “Вытокі творчай мовы мастака”. Тут прэзентаваныя малавядомыя карціны сямейнікаў Шагала, а таксама аўтапартрэты і альбом з вершамі мастака, і нават сталовы сервіз, створаны Шагалам з нагоды шлюбу дачкі.

А таксама ў “Аглядзе культуры” можна даведацца пра тое, як чэшскія пенсіянеры спрабуюць вярнуцца ў дзяцінства ды што ж гэта адбываецца, калі ў Брытаніі вы ў небе ўбачыце яйка!

belsat.eu

Стужка навінаў