Затрыманых другі дзень не выпускаюць з аўтазакаў


Іх адмаўляюцца прымаць у ізалятар на вул. Акрэсціна ў Менску.

Ужо другі дзень у аўтазаку знаходзіцца 31 чалавек. Іх трымаюць без вады і ежы. Ніхто з іх не ведае, дзе будзе адбываць пакаранне.

Алесь Мілінец дазваніўся з аўтазаку да “Нашай нівы”. Суд Партызанскага раёну Менску прысудзіў яму 12 сутак арышту. “Нас адмаўляюцца браць на Акрэсціна. Кажуць, паперы належным чынам не аформленыя”, – паведаміў ён.

Праваабаронца Юры Чавусаў мяркуе, што дзеянні праваахоўнікаў трэба расэцньваць, як катаванні і жорсткае абыходжанне з людзьмі. Хоць Беларусь далучылася да Міжнароднага пакту аб палітычных і грамадзянкіх правах, які гэта забараняе.

Нагадаем, што падчас прэс-канферэнцыі Лукашэнка назваў лічбу 639 затрыманых. Праваахоўныя органы статыстыкі не даюць. Ізалятар на вул. Акрэсціна няздольны прыняць столькі вязняў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары