Апытанне: Навошта Лукашэнка сабраўся ў Эквадор?


“Мяняць трактары на бананы”, – мяркуюць менчукі.

Учора Аляксандр Лукашэнка наведаў Кубу, дзе рашуча выступіў у абарону сацыялістычнай краіны ад суседняй імперыі – Злучаных Штатаў. Наступны візіт – у Венесуэлу і… Эквадор. Што супольнага ў беларускага прэзідэнта з не шанаванымі ў свеце кіраўнікамі гэтых дзяржаваў? Ды якія інтарэсы збіраецца прасоўваць Лукашэнка ў гэтых зусім не багатых краінах?

Большасць апытаных жыхароў сталіцы прычынаю візіту называюць пошук рынкаў збыту для заляжалай прадукцыі. Былі і іншыя варыянты адказу: бананы-мандарыны, турыстычны бізнес, проста сяброўства…

belsat.eu
https://youtu.be/G3P6YLjWlJI

Глядзі таксама
Каментары