Памёр Самотны Джордж


Апошні прадстаўнік эбінгданскіх слановых чарапах памёр сёння на Галапагоскіх выспах. Паводле ацэнак навукоўцаў, яму было ад 75 да 150 гадоў.

Джорджа знайшлі ў 1972 г. на поўначы архіпелагу. Названы ў гонар амерыканскага актора Джорджа Гоўбэла, ён ужо тады быў апошнім са свайго роду. Навукоўцы доўгі час спадзяваліся аднавіць папуляцыю, бо нават ва ўзросце 200 гадоў гэтая жывёла захоўвае здольнасць да рэпрадукцыі. Двойчы знаходзілі самак, генетычна падобных да Джорджа, аднак тыя не адклалі яек. На жаль, з сённяшняга дня гэты падвід лічыцца вымерлым.

«Смерць Самотнага Джорджа – не толькі страта аднаго з відаў галапагоскіх чарапах, але таксама страта сусветнага прыкладу, які паказваў намаганні Эквадору захаваць архіпелаг. Гэтая падзея толькі падкрэсліць намаганні захаваць астраўную экасістэму», – кажа дырэктар Галапагоскага нацыянальнага парку Эдвін Наўля.

belsat.eu

Стужка навінаў