Станіслаў Багданкевіч: У беларусаў няма альтэрнатывы банкаўскім дэпазітам


Экс-старшыня Нацбанку Беларусі заклікае развіваць рынак каштоўных папераў, каб у беларусаў з’явіўся выбар, як ашчаджаць і куды ўкладаць грошы, і папярэджвае пра небяспеку, якую нясе неабгрунтаванае зніжэнне стаўкі рэфінансавання.

“Няма рынку каштоўных папераў, няма акцыяў – няма куды ўкласці грошы, калі яны застаюцца невыдаткаванымі, акрамя як несці ў банк на дэпазіт”, – кажа Станіслаў Багданкевіч. Менавіта таму, паводле эканаміста, нязначнае змяншэнне стаўкі рэфінансавання не будзе значна ўплываць на ўклады насельніцтва.

Аднак былы старшыня Нацбанку папярэджвае, што неабгрунтаванае зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа прывесці да сур’ёзнага крызісу. Да пэўнага моманту зніжэнне стаўкі можа ісці на карысць эканоміцы. Аднак калі яе памер перастане гарантаваць абарону грошай на дэпазітах ад інфляцыі, гэта можа мець негатыўныя наступствы. Беларусы могуць перастаць ашчаджаць грошы ў банках і пачнуць, напрыклад, актыўна скупаць золата і плаціну або валюту. “Тады абарот грошай зменшыцца, зменшацца магчымасці ліквіднасці банкаў, адбудзецца адток укладаў, а гэта можа прывесці да калапсу ўсёй банкаўскай сістэмы”, – мяркуе Станіслаў Багданкевіч.

belsat.eu

Стужка навінаў