Кітайскі фермер стаў зоркаю інтэрнэту


Ён рэгулярна водзіць праз дарогу 5 тысячаў качак, ствараючы вялікія заторы.

Хун Мін-Хсу жыве ў кітайскім горадзе Тай-Чжоў і водзіць сваіх гадаванцаў на бліжэйшую сажалку – праз дарогу. Робіць ён гэта ўжо некалькі дзесяцігоддзяў, але варта было камусьці зрабіць здымкі ды закінуць іх у інтэрнэт, як фермер прачнуўся вядомы на ўвесь свет.

Ён лічыць, што шпацыр карысны для качак, бо яны мусяць здабываць ежу самастойна. А гэта, у сваю чаргу, робіць смачнейшымі мяса і яйкі, перакананы Хун Мін-Хсу.

Хоць на дарозе паўстаюць аўтамабільныя заторы, кіроўцаў качкі не раздражняюць, бо шпацыруюць яны надзвычай арганізавана і саступаюць месца транспарту. Хун Мін-Хсу займаецца птушкагадоўляю ўжо сорак гадоў. За гэты час ён адшліфаваў свае навыкі кіраваць качкамі да ідэалу. Кажа, што за ўсе шпацыры не згубіў ніводнай.

belsat.eu

Стужка навінаў