Апытанне: герой Беларусі


https://youtu.be/UTa94_O0hPg
У пятніцу 22 ліпеня быў створаны аргкамітэт для ўшанавання герояў паўстання 1863 г. 2013 г., на які прыпадаюць 150-я ўгодкі вызваленчага паўстання, абвешчаны годам Кастуся Каліноўскага.

Афіцыйная прапаганда бязлікая – у ёй няма асобы, якая была б героем для ўсіх беларусаў. «Белсат» запытаў жыхароў Пінску: хто ёсць для іх беларускім героем?

Называлі шмат каго: ад Анастасіі Слуцкай і Ефрасінні Полацкай да Кастуся Каліноўскага і Пятра Машэрава. Нашым журналістам трапіўся таксама і малады чалавек, для якога героем ёсць Аляксандр Лукашэнка. Маладзён мяркуе, што ён «моцна паўплываў на Беларусь», з чым мы не можам не згадзіцца.

Аднак абсалютнымі лідарамі аказаліся Якуб Колас і Васіль Быкаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары