Вінаградава і Арцыбашава пасадзілі (+ фотасесія салідарнасці)


https://youtu.be/nk-oPiUqagc
Актывісты моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» «Zмена» правядуць за кратамі 15 дзён.

Такое рашэнне 22 чэрвеня прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

У падтрымку асуджаных актывістаў адразу ж выступіла “міс-грудзі”-2010 Кацярына Нікандрава. Яна прыняла ўдзел у адмысловай фотасесіі “Мае цАцкі салідарныя”.

Як паведаміла жонка Паўла Вінаградава Святлана, лідэра “Zмены” зноў абвінавацілі ў нецэнзурнай лаянцы. Яго затрымалі дома ўчора ўвечары. За што, міліцыянты яму не патлумачылі. На судзе праваахоўнікі блыталіся і не маглі вызначыцца – хто ж затрымліваў Вінаградава. Паводле пратакола ён быў затрыманы а 13 гадзіне, а лаяўся матам ужо а 21. Усё гэта не перашкодзіла суддзі вынесці вырак у 15 сутак.

Святлана Вінаградава мяркуе, што можа паўтарыцца сітуацыя пад час візіта Пуціна, калі моладзевыя актывісты не паспявалі нават выйсці на волю, як адразу ж “лаяліся матам” і траплялі за краты ізноў.

Аляксандра Арцыбашава затрымалі ўчора ў Менску перад правядзеннем флэш-мобу мяккіх цацак у раёне перасячэння вуліцы Няміга і праспекту Пераможцаў. У яго канфіскавалі мяккія цацкі і плакаты, у тым ліку з надпісамі «Игнор-2012», «Мы прыйшлі, каб нас пасадзілі».

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары