Уначы схадзіў на мітынг, а ранкам – на працу?


Чыноўнікі і працоўныя калектывы правялі бяссонную ноч.

У ноч з 21 на 22 чэрвеня па ўсёй рэспубліцы прайшлі мітынгі-рэквіемы, прысвечаныя пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

У мемарыяльным комплексе «Берасцейская крэпасць-герой» а 3:45 паказалі рэканструкцыю першых гадзінаў абароны. На яе сабралася болей за 5 тыс. удзельнікаў і гледачоў. «У рэканструкцыі гістарычнай падзеі возьмуць удзел каля 500 чалавек – сябраў розных ваенна-гістарычных клубаў. Гэта будзе самая маштабная рэканструкцыя падзеяў у Берасцейскай крэпасці, якая першай прыняла ўдар у ВАВ», – паведамілі агенцтву «Интерфакс-Запад» у мясцовым аблвыканкаме.

А 4:00 на плошчы Перамогі ў Менску кіраўніцтва і працаўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэту ўшанавалі хвілінаю маўчання памяць загінулых герояў і ўсклалі вянкі да абеліска.

На Магілёўшчыне мітынг-рэквіем з набажэнствам а 4:00 пачаўся на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

У Горадні мітынг-рэквіем прайшоў каля вечнага агню каля помніка загінулым воінам у цэнтральным гарадскім парку. Мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва абласнога і гарадскога выканаўчага камітэтаў, прадстаўнікоў працоўных калектываў, навучальных устаноў прайшло ў поўным маўчанні, пад гукі духавога аркестра.

Цырымоніі, прымеркаваныя да даты пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 22 чэрвеня прайшлі і ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».

belsat.eu

Стужка навінаў