Апытанне: Ці згодныя адмовіцца ад паслугаў ЖЭС?


https://youtu.be/aDQV4EQh5NY
{movie}Апытанне: Ці згодныя адмовіцца ад паслугаў ЖЭС?|left|4893{/movie}Аб’яднацца ў таварыствы ўласнікаў і развязваць камунальныя праблемы самастойна. Ці гатовыя на такі крок тыя, хто працягвае карыстацца паслугамі ЖЭСаў?

З маніторынгу грамадскага меркавання, праведзенага на замову Адміністрацыі прэзідэнта, вынікае, што 40 % усіх скаргаў насельніцтва датычаць сферы ЖКГ. Узяць лёс шматпавярховіка ў свае рукі пакуль маюць мажлівасць толькі жыхары навабудаў. Новая рэдакцыя «Жыллёвага кодэксу» глебы для развіцця прыватных таварыстваў уласнікаў не стварае. Прафесійнага панятку «самастойнае кіраванне жылою нерухомасцю» ў дакуменце няма.

А ці гатовыя самі беларусы займацца рамонтам дамоў, дзе маюць кватэры? Ці задаволеныя яны з якасці паслугаў ЖЭСаў? Такія пытанні журналісты «Белсату» задалі менчукам.

Высветлілася, што колькасць прыхільнікаў таварыстваў уласнікаў расце, аднак большасць па-ранейшаму не бачыць альтэрнатывы ЖЭСам, хоць і не задаволеная з якасці абслугоўвання.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары