Арганізоўваць парад 3 ліпеня дапамагаюць Расея і Кітай


На парад выставяць дэсантнікаў з Пскова, расейскую і кітайскую зброю.

Парадны разлік 76-й дэсантна-штурмавой дывізіі (Пскоў) Узброеных сілаў Расеі прыедзе ў Менск напрыканцы чэрвеня. Пра гэта агенцтву «БелаПАН» паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.

Падчас урачыстасцяў прэзентуюць і зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр», які стаіць на ўзбраенні расейскай арміі. Агулам у ваенным парадзе возьмуць удзел больш за 4000 вайскоўцаў і каля 200 адзінак баявой тэхнікі.

Упершыню пакажуць перспектыўныя зенітныя ракетныя комплексы «Тор-М2», якія беларускае войска атрымала летась, і падораныя Кітаем некалькі дзён таму лёгка браніраваныя спецыяльныя аўтамабілі «Дунфэн Мэншы».

Тэхніка расцягнецца больш як на 2 км. Пасля праходу механізаванай калоны ў небе над Менскам жыхары і госці сталіцы змогуць убачыць асноўныя тыпы авіяцыйнай тэхнікі Ваенна-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны: баявыя верталёты Мі-8, Мі-24, знішчальнікі Су-27, МіГ-29, штурмавікі Су-25, навучальна-баявыя Л-39.

belsat.eu

Стужка навінаў