Ананім заваёўвае байнэт


Агляд падзеяў культуры 21.06.2012

Ананім здабыў папулярнасць у беларускім сеціве. Рэп-выканавец, які выступае пад псеўданімам Зянон, выклаў на Youtube самаробны кліп на песню “Літвіны”. Трэк распавядае гісторыю беларускай шляхцянкі Анны з Сапегаў, якую забілі бальшавікі. Відэашэраг кліпу – гэта нарэзка кадраў з польскага серыялу “1920. Вайна і каханне”. Гэта ўжо другі кліп таямнічага рэпера, першы называўся “Дывізіён-303”. Зянон не раскрывае свайго імя, але прызнаецца, што сваёй творчасцю ён спрабуе паказаць, як можа выглядаць аўтэнтычны беларускі гіп-гоп, і называе сваю дзейнасць гіп-гоп-рэканструкцыяй.

belsat.eu

Стужка навінаў