Арыштаваны Андрэй Пачобут (Абноўлена, дадалося відэа)


https://youtu.be/-8EnuXtNwUM
Журналіста арыштавалі ў ягонай кватэры і канфіскавалі кампутары. На Пачобута могуць завесці крымінальную справу.

Чарговы раз яму пагражае адказнасць паводле артыкулу “паклёп на прэзідэнта” частка другая – паўторны паклёп. У гэтым выпадку Андрэю Пачобуту пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. У ліпені мінулага года журналіста ўжо судзілі паводле гэтага ж артыкулу. Тады ён атрымаў тры гады зняволення з адтэрмінаваннем на два гады. Гэтым разам падставаю сталіся артыкулы апублікаваныя на старонках “Хартыі-97” і “Беларускага партызана”. У іх журналіст выказваў меркаванне, што Аляксандр Лукашэнка паўплываў на вынік судовай справы аб выбуху ў менскім метро, калі былі асуджаныя на смерць Уладзіслаў Кавалёў і Дзмітрый Канавалаў.

Паводле жонкі журналіста Аксаны, следства вядзе Арсеній Нікольскі. Пачобут на допыце адмовіўся адказваць на пытанні, пасля чаго яго адвезлі ў гарадзенскую турму.

“Паколькі гэтым разам усё адбылося вельмі хутка, то і суд таксама будзе ісці хутчэй. Падстава абвінавачання – артыкулы на расейскай мове, на гэты раз няма артыкулаў на польскай мове, таму я думаю, што будзе хутчэй, бо не патрэбная будзе лінгвістычная экспертыза”. – кажа жанчына

Гарадзенскі журналіст Андрэй Пачобут – карэспандэнт у Беларусі польскага выдання “Gazeta Wyborcza”. Працуе ў краіне без афіцыйнай акрэдытацыі пры беларускім МЗС. У аснове папярэдняй крымінальнай справы супраць журналіста, ягоныя публікацыі ў выданні “Gazeta Wyborcza” ды інтэрнэце. Андрэя Пачобута вінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: 368 (ч. 1) – “абраза” і 367 (ч. 1) –“паклёп” на прэзідэнта. Максімальны тэрмін пакарання паводле гэтых артыкулаў – да 4 гадоў пазбаўлення волі. Працэс над журналістам быў закрыты. На абвяшчэнне прысуду ў залу суда змаглі трапіць толькі сем чалавек, сярод іх жонка і бацькі Андрэя Пачобута.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары