У Нью-Ёрку выставілі прыладу забойства Льва Троцкага


Агляд падзеяў культуры за 20.06.12

У “страказе” можа месціцца камера і падслухоўвальныя прылады, а бот можа мець “вушы” – ён начынены шпіёнскімі прыладамі. Цэлы шэраг рэчаў з арсеналу ФБР выставілі ў Нью-Ёрку на экспазіцыі “Таемны свет шпіянажу”.

КАРЛ КРЫКА, ВЫСТАЎНЫ ЦЭНТР «DISCOVERY TIMES SQUARE»:
“Адзін з самых цікавых экспанатаў – гэта ледасек, якім забілі Льва Троцкага. Гэтае забойства мае сапраўды важныя наступствы для ўсёй Усходняй і Заходняй Еўропы. І вось ён тут, на Таймз-Скўэр”.

Мае дачыненне да савецкіх часоў і пацук, бачны на кадрах. Такіх пацукоў выкарыстоўвалі падчас халоднай вайны. Унутры – грошы або плёнка з відэа і – вострая перцавая сумесь, каб адагнаць катоў. Наўрад ці вулічны кот напаў бы і на голуба, за вачыма якога хаваюцца камеры.

Стужка навінаў