Міліцыя шукае садыстаў, якія адрэзалі дзюбы 100 птушанятам (Абноўлена)


https://youtu.be/Evq_4wakhNU
https://youtu.be/woAuOrfTnNM
Тушкі бакланаў, зверскі пакалечаных на вадаёме ў Віцебскай вобласці, адправілі на экспертызу. Ветэрынары маюць вызначыць, чым адрэзалі дзюбы.

Бакланаў, якім адрэзалі верхнюю частку дзюбы, на вадаёме ў Чашніцкім раёне побач з рыбгасам «Новалукомскі» знайшлі арнітолагі. Яны мяркуюць, што здарэнне адбылося 16 чэрвеня. Падазраюць рыбакоў: гэтыя птушкі з’ядаюць шмат рыбы, таму мясцовыя гаспадаркі плацяць грошы тым, хто іх знішчае. Каб пацвердзіць колькасць адстраляных птушак, трэба прынесці доказ: напрыклад, лапкі. Паводле грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, узнагарода за адно забойства сягае Br 50 тыс.

{movie}Без каментару. Пакалечаныя бакланы ля рыбхоза ў Чашніцкім раёне. Аўтар роліка – рэжысёр дакументальнага кіно, эколаг, кандыдат біялагічных навук Ігар Бышнёў|left|4848{/movie}Упершыню знішчэнне адбылося такім зверскім спосабам: птушаняты мусілі паміраць ад голаду.

Правяранне па факце праводзіць міліцыя, пасля матэрыялы перададуць у Следчы камітэт. Начальнік Чашніцкага РАУС Міхаіл Дзядзічкін паведаміў агенцтву «Интерфакс-Запад», што вінаватых шукаюць, апытваючы рыбакоў, паляўнічых і мясцовых жыхароў.

«Гэты абуральны ў сваёй жорсткасці і цынізме выпадак адбыўся, калі ў краінах Еўропы праводзіцца Пан’еўрапейскі ўлік вялікіх бакланаў. Ідзе маніторынг гэтай птушкі і ў Беларусі», – распавяла навуковая працаўніца Навукова-практычнага цэнтру біярэсурсаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Ірына Самусенка. Паводле яе, бакланаў і шэрых чапляў аднеслі да «непажаданых відаў» і дазволілі адстрэльваць, бо лічыцца, што яны наносяць шкоду рыбгасам.

На сёння ў Беларусі налічваецца каля 3 тыс. параў вялікіх бакланаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары