У Ізраілі ацанілі “пампушак”


Агляд падзеяў культуры за 19.06.12

Вялікую прыгажосць ацанілі ў Ізраілі. Там прайшоў штогадовы конкурс “Поўных і прыгожых”. Каралеваю прыгажосці сёлета сталася 22-гадовая Вэрэд Фішэр. Аднак у гэтым конкурсе перамога – не галоўнае. Галоўнае – давесці людзям, што мода на худзізну – гэта ўсяго толькі мода.

ЭСТЭРЫКА НАГІД, СПОНСАРКА КОНКУРСУ:
“Ніхто не вызначыў, што толькі хударлявыя могуць быць прыгажунямі. Я не заахвочваю таўсцець, але калі паўната ёсць і яна эстэтычная – то тут ёсць месца, каб гэта паказаць”.

Аднак і на такім конкурсе ёсць абмежаванні паводле вагі. Мадэлі могуць важыць ад 80-ці да 120-ці кілаграмаў. Большая паўната можа быць небяспечная – папярэджваюць арганізатары.

belsat.eu

Стужка навінаў