Турэмны тэрмін за незашпілены гузік


“Калі ў вас не зашпілены гузік два ці тры разы, вас могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці, вас могуць асудзіць і дадаць тэрмін да таго, які вы ўжо маеце”, – распавёў кіраўнік інфармацыйна-асветнай установы “Платформа” Андрэй Бандарэнка.

Пра артыкул 11 Крымінальнага кодэксу, паводле якога вязня могуць асудзіць за кратамі, гаворка ішла на прэс-канферэнцыі 18 чэрвеня ў Менску. На ёй “Платформа” прэзентавала маніторынгавую справаздачу пра ўмовы ўтрымання зняволеных у пенітэнцыярных установах Беларусі.

{movie}Андрэй Бандарэнка пра парушэнні правоў вязняў|left|4822{/movie}Як паведаміў Андрэй Бандарэнка, інфармацыя пра парушэнні правоў за кратамі стала з’яўляцца часта. Наглядныя ж органы гэтыя факты ігнаруюць. “У адказ на любы наш зварот у пракуратуру або іншы наглядны орган, – адзначыў Бандарэнка, – мы атрымлівалі адпіскі на тры-чатыры радкі пра тое, што праверка праведзеная і факты, аб якіх паведамляецца, не пацвердзіліся”.

Менавіта гэта стала падставаю для маніторынгавай справаздачы. З улікам беспрэцэдэнтнага ціску на беларускіх адвакатаў, канстатаваў кіраўнік “Платформы”, асуджаныя сёння застаюцца без абароны. Асабліва гэта тычыцца калоніяў строгага рэжыму, дзе адміністрацыя жорстка спыняе спробы асуджаных падаць скаргі на парушэнні правоў.

Паводле Андрэя Бандарэнкі, маніторынг разашлюць у міжнародныя праваабарончыя арганізацыі ды іншыя структуры. Акрамя таго, перададуць у дыпламатычныя прадстаўніцтвы ў Менску. Некаторыя пасольствы, як адзначыў Бандарэнка, паведамілі, што хочуць атрымаць такі маніторынг.

belsat.eu

Стужка навінаў