Дату парламенцкіх выбараў назвалі. Што на гэта апазіцыя?


Выбары ў беларускі парламент прызначылі на 23 верасня. Раней апазіцыі не ўдалося дамовіцца пра адзіны падыход: удзельнічаць у іх ці не. Ці змянілася штосьці за апошнія дні?

Віталь Рымашэўскі? cустаршыня партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» , якая па-ранейшаму выступае за байкот, звярнуўся сёння да ўсіх незалежных дэмакратычных лідараў і чальцоў рухаў, грамадскіх аб’яднанняў ды палітычных партыяў з прапановаю зрабіць супольную заяву аб непрызнанні выбараў у Беларусі. Абгрунтаванне: ніводнае з патрабаванняў дэмакратычных сілаў не было выкананае ўладамі і не адбылося ніякіх зрухаў у бок дэмакратызацыі краіны.

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч таксама не змяніў сваёй пазіцыі. Ён кажа пра намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах, каб заваяваць падтрыманне беларускага грамадства і прыцягнуць сімпатыі людзей да нацыянальнай ідэі.

Паводле Янукевіча, асноўная прычына нязгоды сярод апазіцыі – розныя мэты, якія ставяць перад сабою яе прадстаўнікі. «Суб’екты, якія імкнуцца да кароткатэрміновых мэтаў, схіляюцца да байкоту. Палітычныя сілы, якія ставяць больш доўгатэрміновыя мэты, прынялі рашэнне выкарыстаць гэтую выбарчую кампанію праз вылучэнне кандыдатаў», – патлумачыў старшыня Партыі БНФ.

belsat.eu

Стужка навінаў