Апытанне: у які від спорту беларусам варта ўкладаць грошы?


Упершыню з 1995 г. мужчынская зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па гандболе. Еўропа жыве чэмпіянатам свету па футболе “Еўра-2012” і рыхтуецца да Алімпіяды ў Лондане. Беларусь жа застаецца верная хакею. Ці варта?

Гандбалісты выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па выніках двубою са зборнаю Славаччыны. Хоць учора на “Менск-Арэне” яны саступілі канкурэнтам, тыдзень таму ў Кошыцэ перамаглі ды паводле сумы двух матчаў выйшлі ў фінал. Чэмпіянат свету па гандболе сярод мужчынскіх камандаў пройдзе ў студзені 2013 г. у Іспаніі.

На “Еўра-2012” беларускія футбалісты не трапілі, а таму і заўзятараў на трыбунах не відаць. Сталічныя ж вуліцы жывуць іншым відам спорту – з рэкламных шчытоў на мінакоў глядзяць хакеісты. Глядзець футбольныя матчы ў кавярнях і рэстарацыях легальна нельга, бо “Белтэлерадыёкампанія” дала замала часу на падпісанне з ёю адпаведных умоваў.

Карэспандэнты “Белсату” запыталіся ў жыхароў сталіцы: у які спорт варта інвеставаць беларусам?

belsat.eu

Стужка навінаў