Ці рэальны заробак памерам $ 500–700 да канца года?


Паводле Аляксандр Лукашэнкі, заробкі на дзяржаўных прадпрыемствах мусяць перавысіць $ 500, а на прыватных – $ 700. Мы запыталі менчукоў, ці вераць яны ў такія прагнозы.

«Сярэдні заробак 500 долараў будзе, ён ужо цяпер ёсць, але ў каго 20 млн, у каго 3 млн рублёў», – гаворыць жыхарка Менску. Тыя ўдзельнікі апытання, што выказвалі скептыцызм адносна выканання патрабаванняў Лукашэнкі, мяркуюць, што для гэтага няма фактычны падставаў, бо ў беларускай эканоміцы не назіраецца кардынальных зменаў да лепшага. «Верыць можна, але мы ведаем, што з гэтага атрымліваецца – мы ўжо атрымлівалі па 500 долараў, і што ў выніку выйшла? Калі мы зноў будзем атрымліваць 500 долараў, то ў наступным годзе нас чакае яшчэ большы крызіс», – мяркуе ўдзельніца апытання.
{movie}Ці рэальны заробак памерам $ 500–700 да канца года?|left|4804{/movie}
«Заробак у мяне сапраўды 500 долараў, у тое, што ён будзе ў краіне павышацца, на паперцы – напэўна, на сто адсоткаў… Але я не разумею, чаму ў нашай краіне, з нашымі коштамі, у нас заробак мусіць быць 500 долараў ці нават 750, – гаворыць жыхарка Менску. – Чаму мы не атрымліваем 4 тысячы еўраў? Вось я веру, што мой заробак вырасце да 4 тысячаў еўраў, я гэтага хачу». «Чаму веру? Ну бо «Баця» сказаў, значыць – будзе», – дадаў адзін з рэспандэнтаў.

belsat.eu

Стужка навінаў