Віталь Рымашэўскі: Гэта правакацыя спецслужбаў


Былы кандыдат на прэзідэнта распавёў пра тое, што адбывалася ля Дома ўраду.

“Калі падыйшлі да Дому ўраду, каб пагрукаць у дзверы і выклікаць некага на перамовы, п’яныя пераапранутыя правакатары – 8 чалавек – сталі разбіваць шкло. Вельмі шмат было людзей са спецслужбаў з маленькімі камерамі, якія зрабілі шчыльнае кола, каб да дзвярэй немагчыма было падыйсці. Мы арганізавалі дружыну і падыйшлі, каб адпіхнуць адтуль правакатараў, што ў нас практычна атрымалася. Але як толькі перасталі біць шыбы, адразу выскачыў АМАП”, – распавёў “Белсату” былы кандыдат на прэзідэнта ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.

belsat.eu

Стужка навінаў