Алан Дзагоеў просіць расейскіх фанатаў супакоіцца


Алан Дзагоев, ключавы гулец зборнай Расеі на чэмпіянаце Еўропы па футболе, разам з галоўным трэнерам зборнай Дыкам Адвакаатам звярнуліся да расейскіх заўзятараў з заклікам не парушаць законаў і не браць удзелу ў сутычках з іншымі фанатамі.

Расейскі футбольны саюз мае заплаціць 120 тысяч еўраў штрафу за тое, што фанаты падчас гульні з чэхамі кідалі петарды на поле, а таксама вывешвалі абразлівыя банеры. У выпадку паўтарэння бясчынстваў, УЕФА абяцае аштрафаваць зборную Расеі на шэсць пунктаў у наступным адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы.

“Нам не трэба, каб з нас знялі шэсць пунктаў. Хачу проста папрасіць заўзятараў быць больш стрыманымі, каб іхныя дзеянні не былі на шкоду зборнай”, – сказаў Алан Дзагоеў.

Сёння, 16 чэрвеня, у Варшаве адбудзецца матч паміж зборнымі Расеі ды Грэцыі. Калі расейцы перамогуць, гэта гарантуе камандзе выхад у чвэрцьфінал.

belsat.eu

Стужка навінаў