Апытанне: Чаму футбольныя заўзятары – самыя агрэсіўныя?


Чэмпіянат Еўропы па футболе, які праходзіць у Польшчы і Украіне, прыцягнуў да сябе ўвагу выбухамі агрэсіі фанатаў.

Адказаў на пытанне “Чаму з усіх спартовых прыхільнікаў менавіта футбольныя фанаты – самыя агрэсіўныя?” журналісты шукалі ў заўзятараў, якія ўвечары 14 чэрвеня сабраліся ў бары “5:0” менскага забаўляльнага цэнтру “Ямайка”. У гэты момант адбывалася тэлетрансляцыя матчу паміж Іспаніяй ды Ірландыяй.

Аўтар найарыгінальнейшага выказвання, якое пачулі журналісты, мяркуе, што самыя агрэсіўныя – шахматныя фанаты.

Сутычкі, сярод іншага, адбыліся ў Варшаве 12 чэрвеня падчас маршу расейскіх заўзятараў на Нацыянальны стадыён перад матчам Расея – Польшча. Фанаты арганізаванаю групаю рухаліся праз мост Панятоўскага да спартовай арэны ў атачэнні паліцыянтаў, якія ахоўвалі іх ад польскіх заўзятараў.

belsat.eu

Стужка навінаў