Жахлівыя кадры бамбаванняў у Сірыі – аматарскае відэа


Мясцовыя ўлады перашкаджаюць журналістам здымаць падзеі. У сацыяльныя сеткі трапілі аматарскія здымкі.

Сірыйскія танкі неаднаразова адкрывалі сёння агонь у паселішчах непадалёк ад сірыйскага гораду Гомс. У гэтым жа горадзе, дзе сірыйскія войскі аднавілі свае напады, сёння густа сыпаліся і артылерыйскія снарады.

На інфармацыю пра гэта можна было натрапіць толькі ў інтэрнэце, бо ўлады Сірыі супраціўляюцца працы замежных карэспандэнтаў. Відэа, якое было запампаванае ў сацыяльныя сеткі, паказвае страляніну танкаў па жылых дамах ў ваколіцах сірыйскага Гомсу.

Сілы прэзідэнта Башара аль-Асада пяць дзён таму распачалі спробу ўсталяваць кантроль над правінцыяй Гомс. Пра гэта паведаміў адзін з прадстаўнікоў апазіцыі.

Паводле звестак ААН, салдаты і апалчэнцы, верныя аль-Асаду, забілі прынамсі 10 000 чалавек. Урад аль-Асада ацэньвае свае страты на больш як 2600 чалавек. Аль-Асад абвінаваціў замежныя арганізацыі ў падтрыманні тэрарыстаў.

belsat.eu

Стужка навінаў