Дзе асядаюць грошы ад экспарту «растваральнікаў»?


“Белсат” высветліў дакладную схему экспарту расейскіх нафтапрадуктаў пад выглядам растваральнікаў, за якія не трэба плаціць мыта ў расейскі бюджэт.

Пра тое, што Беларусь “хімічыць” з расейскімі нафтапрадуктамі”, напісала 14 чэрвеня ўплывовая расейская газета “Известия”. Паводле выдання, расейскі бюджэт не атрымаў ад нашай краіны не менш за 450 млн долараў.

{movie}Прадстаўнік “Беларускага трыбуналу” пра махінацыі з нафтапрадуктамі|left|4784{/movie}Прадстаўнік зарэгістраванай у Гаазе недзяржаўнай арганізацыі “Беларускі трыбунал” (ён папрасіў не называць ягонага прозвішча) нагадвае, што пра махінацыі стала вядома яшчэ ў лютым, калі выйшла статыстыка экспарту краінаў-удзельніц Мытнага саюзу. Па дакументах з Беларусі вывозіліся растваральнікі ды змазачныя матэрыялы, а ў краіну прызначэння траплялі бензін і дызельнае паліва.

Пераважная частка экспарту ішла ў краіны Балтыі, перадусім – у Латвію. “Нягледзячы на тое, што Беларусь у Латвію вывезла 1,5 млн тонаў растваральніка, у Латвію не трапіла ніводнага кілаграма”, – гаворыць крыніца.

Як працуе схема?

Кантрабандаю, паводле суразмоўцы, займаецца блізкая да беларускага алігарха Юрыя Чыжа кампанія “Інтэрсэрвіс”. Ёю кіруе наваполацкі бізнесовец Мікалай Варабей. Паводле прадстаўніка “Беларускага трыбуналу”, ім дапамагаюць латвійскія структуры, якія прапускаюць грошы праз транзітныя рахункі на Бэрмудскіх астравах.

Паліва ў выніку асядае на еўрапейскіх бензастанцыях, а грошы – у швейцарскіх банках. У схеме ўдзельнічае швейцарская кампанія, якая ўваходзіць у тройку найбуйнейшых міжнародных гандляроў нафтаю.

Старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэту Аляксандр Шпілеўскі абверг звесткі пра рэ-экспарт расейскай нафты: “Ніякага незаконнага экспарту за мяжу няма і быць не можа. Афіцыйна заяўляю, што ўсё, што ўваходзіць і выходзіць з краіны, пад жорсткім кантролем. Прадстаўнікі расейскага боку, прысутныя ў Менску, прэтэнзіяў не выказвалі”.

belsat.eu

Стужка навінаў