У Менску можна паглядзець іранскі фільм, які атрымаў “Оскара”


Іран – абсалютна іншая культура і незвычайнае, але ад таго тым больш цікавае кіно. Бліжэйшымі днямі пабачыць іранскія драмы і камічныя сітуацыі, любоўныя гісторыі ды міжгендарныя канфлікты можна ў менскім Доме кіно. Там праходзіць Тыдзень іранскага кіно.

ФУРУГІ ФАРШАТ, ПРАДСТАЎНІЦТВА ІРАНУ Ў БЕЛАРУСІ:
“Тыдзень іранскага кіно прэзентуе сем фільмаў, якія паказваюць гісторыю Ірану, а таксама фільм, які атрымаў “Оскара”. Апроч гэтага, яшчэ адкрываецца выстава”.
Імпрэза праходзіць пры дапамозе Міністэрства культуры Беларусі. На жаль, яно не дэманструе такой прыхільнасці да прадстаўнікоў еўрапейскіх культураў.

ФЭРЭНЦ КОНТРА, АМБАСАДАР ВУГОРШЧЫНЫ :
“Не хапае нашай культуры тут. Ёсць кантакты, але не на такім узроўні, і настолькі нас тут не вітаюць, як іранскую культуру сёння ў Беларусі”.

Між тым еўрапейскае кіно магло б зацікавіць беларусаў не менш за іранскае, таму будзем спадзявацца, што сітуацыя выправіцца.

belsat.eu

https://youtu.be/OZhOdzSJ9xs

Глядзі таксама
Каментары