У Магілёве ўвялі эканомныя праязныя


Улады Магілёўскай вобласці ўводзяць навінку для пасажыраў грамадскага транспарту. У продажы з’явяцца праязныя квіткі “працоўнага дня”, для паездак на пэўныя дні, а таксама на вызначаную колькасць паездак. Дзякуючы гэтаму пасажыры змогуць больш зэканоміць, а транспартнікі – павысіць свае прыбыткі.

Еўрапейская навінка

Еўрапейскі досвед дабраўся нарэшце да Беларусі. Пашыраючы асартымент праязных білетаў, улады робяць іх набыццё больш прывабным і зручным для пасажыраў. Гараджане змогуць купляць праязныя дзеля выкарыстання толькі ў працоўныя дні або на неабходную колькасць паездак.

Паводле рашэння Магілёўскага аблвыканкаму, новыя месячныя праязныя з’явяцца ўжо ў ліпені, перадае Gorad.by. Хутка магілёўцы змогуць выбіраць сярод васьмі відаў праязных:

• засталіся звычайныя праязныя: месячны, дэкадны;

• дадаліся новыя: месячны “працоўнага дня”, дэкадны “працоўнага дня”, на ½ месяца, на ½ месяца “працоўнага дня”, з любога дня на жаданне пасажыра на перыяд ад 1 да 30 дзён, а таксама праязны на пэўную колькасць паездак.

Як будзе працаваць новая сістэма?

Праязныя на працоўныя дні, натуральна, будуць дзеяць ад панядзелка да пятніцы з улікам афіцыйнага пераносу святочных дзён. Яны могуць быць дзейныя на працягу дэкады, паловы месяца і цэлага месяца.

Калі чалавек набывае праязны на пэўныя дні, то, згодна з інструкцыяй, дзень адзначаецца на жаданне пасажыра. А праязны можа дзеяць у перыяд ад 1 да 30 каляндарных дзён.

Таксама можна праехаць у гарадскім транспарце з новым відам шматразовага квітка вызначаную колькасць паездак: 5,10, 20, 30, 40, 50, 60 на працягу двух месяцаў. Праязны будзе лічыцца распачатым ад дня ягонага набыцця.

belsat.eu

Стужка навінаў