Менгарвыканкам і медыкі пра Някляева: Ён хацеў застацца ў шпіталі


Ахоўнік Някляева сказаў, што палітыка выратавала толькі шапка.

“Някляева білі дубінкамі па твары і патыліцы. Яго выратавала шапка. Думаю, каб яе не было, усё закончылася б значна горш”, – распавядаў у шпіталі ахоўнік Уладзіміра Някляева.

“На нашае агульнае шчасце, паталогіяў у яго не выкрылі”, – паведаміў журналістам старшыня Камітэту па ахове здароўя Менгравыканкаму Дзмітрый Піневіч. Паводле чыноўніка, палітыку зрабілі ўсе магчымыя абследванні і параілі лячыцца дома, але ён не захацеў. Гэта, паводле Піневіча, з’яўляецца сведчаннем добрага ўзроўню медычных установаў Менску.

Галоўны доктар Шпіталя хуткай медычнай дапамогі Віктар Сірэнка паведаміў, што Някляеў атрымаў “лёгкія траўмы” і пагрозы для ягонага здароўя няма. “Гэта абсалютна здаровы чалавек”, – сказаў ён.

belsat.eu

Стужка навінаў