Менскую міліцыю «паставілі на вушы»


«Такіх масавых адпрацовак сталіца яшчэ не ведала», – гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ГУУС.

ГУУС Менгарвыканкаму прыняло рашэнне аб правядзенні поўным складам менскай міліцыі 15 і 16 чэрвеня комплексу беспрэцэдэнтных прафілактычных мерапрыемстваў – дзеля «стабілізацыі аператыўнай абстаноўкі ў сталіцы».

Менская міліцыя 15–16 чэрвеня ў поўным складзе будзе патруляваць вуліцы на прадмет выяўлення і спынення правапарушэнняў і злачынстваў. У сферы ўвагі міліцыянераў будзе ўвесь спектр дзеянняў, указаных у Крымінальным кодэксе і Кодэксе аб адміністратыўных правапарушэннях.

Асаблівую ўвагу міліцыянты будуць надаваць тым, хто распівае алкагольныя напоі ў грамадскіх месцах.

Праваахоўнікі заяўляюць, што ў спецаперацыі будуць удзельнічаць усе сілы менскай міліцыі: ГУУС, РУУС, Дзяржаўтаінспекцыя, палкі патрульна-паставой службы міліцыі і міліцыі спецыяльнага прызначэння, а таксама ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў в/ч 5448 і в/ч 3310. Прычым службу несці міліцыянеры будуць як у форменным абмундзіраванні, так і ў цывільным адзенні (у тым ліку і на аўтамабілях грамадзянскага выканання). Таксама задзейнічаюць і ўвесь спецтранспарт сталічнага міліцэйскага гарнізону.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары