Літоўскі дэпутат: Баюся, беларускія памежнікі будуць звальняцца


Дэпутаты літоўскага Сейму, якія наведалі нашую краіну ў межах туру, арганізаванага ўладамі, дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Памежнікі і мытнікі будуць звальняцца?

Дайліс Баракаўскас пабываў у Гервятах. Паразмаўляўшы з памежнікамі ды мытнікамі, ён высветліў, што тыя атрымліваюць менш за літоўскіх калегаў. І зрабіў выснову, што яны будуць масава звальняцца.

{movie}Дайліс Баракаўскас пра візіт у Беларусь|left|4766{/movie}Дарогаю ад мяжы да вёскі яго парадавалі ўзараныя палі. Людзі, якіх сустракалі, казалі, што задаволеныя стабільнасцю. Тут парламентарый заўважыў, што Літве ўсё ж шмат дало сяброўства Еўразвязе. Наблізіцца да яго і Беларусь, калі пачне дзеяць рэжым 50-кіламетровай памежнай зоны, лічыць дэпутат.

Пра кошты спадар Баракаўскас нічога сказаць не змог. Ён не змог памяняць грошай, таму ў крамы не хадзіў. Затое трапіў на трохмоўнае набажэнства ў мясцовы касцёл, якое пакінула вельмі добрыя ўражанні. Паводле дэпутата, у Літве ён практычна нідзе не бачыў, каб у невялікай мясцовасці у касцёл на свята прыйшлі больш як 5000 чалавек.

{movie}Станіславас Гедрайціс пра візіт у Беларусь|right|4767{/movie}Палі зрабілі ўражанне

Дэпутат літоўскага парламенту Станіславас Гедрайціс наведаў Маладзечна. Як адмысловец у сельскай гаспадарцы, ён таксама пахваліў палі ды жывёлагадоўчыя комплексы. І дадаў, што бізнес у Беларусі вядзецца “па-дзелавому”.

Абодва ўдзельнікі туру выказваліся супраць санкцыяў Еўразвязу і падкрэслівалі агульную гісторыю літоўцаў і беларусаў.

{movie}Эгідзіюс Варэйкіс пра візіт калегаў-дэпутатаў у Беларусь|left|4768{/movie}Дыктатуры ўмеюць стварыць пазітыўны вобраз

Часам дыктатурам удаецца стварыць пазітыўнае ўражанне ў наведнікаў, гаворыць дэпутат Эгідзіюс Варэйкіс, якому візы ў нашу краіну не даюць ужо некалькі гадоў. Ён згадвае пра рэйтынгі некаторых міжнародных арганізацыяў (напрыклад, ААН), у якіх Беларусь мае дастаткова высокія месцы.

“Захапляцца тым, што гэтая краіна прыстойная, добрая, што там усё слушна вядзецца, – гэта, канечне, або сведчанне ўплыву паказухі, або памылка. <…> Тое, што ў кожнай краіне ёсць адзін, другі, трэці дэпутат, які паддаецца на гэта, – вядома, кепска, аднак гэта таксама паказнік дэмакратыі”, – усміхаецца ён.

belsat.eu

Стужка навінаў