Працы 5-гадовай мастачкі выставілі ў Нью-Ёрку


Аэліта Андрэ – сябра Нацыянальнай асацыяцыі візуальных мастацтваў Аўстраліі ды самая маладая прафесійная мастачка ў свеце. Персанальная выстава яе працаў у Нью-Ёрку адбываецца ўжо другі раз.

Аэліта пачала маляваць ва ўзросце 9 месяцаў і працуе ў стылі абстракцыянізму. Ейныя карціны высока ацэньваюць крытыкі і нават калекцыянеры – агульны кошт усіх праданых працаў Аэліты каля $ 800 тыс.

«Мне падабаюцца ўсе колеры, усе, нават шэры, нават чорны і белы, але найбольш я люблю чырвоны і блакітны, яшчэ зялёны, срэбны і залаты», – гаворыць Аэліта.

Нягледзячы на малы ўзрост мастачкі, мастацтвазнаўцы сыходзяцца ў меркаванні, што працы Аэліты нельга лічыць проста крамзолямі дзіцяці. Яны называюць яе карціны ўдумлівымі і стройнымі. Некаторыя эксперты нават параўноўваюць іх з працамі знакамітага мастака Джэксана Полака.{movie}5-гадовая мастачка, выстава ў Нью-Ёрку |right|4762{/movie}

«Яна нейкім чынам запаўняе адлегласць паміж абстракцыяй і рэалізмам… Яе карціны уяўляюць з сябе пераважна «dripping» ад абстрактнага экспрэсіянізму і жывапісныя мазкі пэндзлем. Такім чынам яна бачыць сусвет, яе сусвет у тым, што ён утрымлівае звяроў, эльфаў, матылькоў, жамяру, і тут яна злучае абстракцыянізм і рэалізм. Такім чынам, я думаю, што яна абстрактны экспрэсіяніст і рэаліст», – гаворыць дырэктарка галерэі «New York’s Agora Gallery» Аджэла Ды Бэла.

belsat.eu

Стужка навінаў