Калега загінулага лётчыка: Каб зваліць Су-25 у «штопар», трэба моцна пастарацца


Рыгор Бухтарэвіч, былы ваенны пілот ды калега па студэнцкіх гадах загінулага 12 чэрвеня лётчыка Мікалая Грыднёва, пракаментаваў авіякатастрофу пад Наваградкам.

Маёр запасу ВПС мяркуе, што адключэнне адразу двух рухавікоў, калі самалёт пачынае рэзка падаць, – гэта вельмі рэдкая з’ява.

Ён назваў дзве магчымыя прычыны катастрофы: выбух, выкліканы невядомымі чыннікамі, або запраўку няякасным палівам. Магчыма, на думку былога пілота, самалёт «дазаправілі некандыцыйным гаручым». Спачатку ўсё было ў норме, самалёт працаваў, як трэба, але як толькі ў рухавікі пайшло некандыцыйнае паліва, тэхніка выйшла са строю. Паводле Бахтарэвіча, тут магла падвесці тэхнічная інжынерна-авіяцыйная служба. {movie}Бухтарэвіч пра магчымыя прычыны катастрофы СУ-25|right|4761{/movie}

«Гэты самалёт забіць не можа. Рухавікоў – два. Механізацыя – супер. Нават каб яго зваліць у «штопар», трэба моцна пастарацца», – падкрэсліў маёр запасу.

Рыгор Бухтарэвіч таксама крытычна выказаўся пра парадкі, заведзеныя ў беларускім войску. «Усё грунтуецца не на прафесіяналізме, а на прынцыпе асабістай адданасці начальніку, лаяльнасці і выгоды. Лётчыка нельга прасоўваць, даваць дазвол на навучанне, грунтуючыся на ягонай асабістай адданасці, а трэба толькі паводле прафесійных якасцяў», – заявіў былы пілот у інтэрв’ю «Белсату».

Ён падкрэсліў, што такіх інтэнсіўных палётаў, якія пачаліся летась з красавіка, не было нават у часы Савецкага Саюзу, калі не назіралася дэфіцыту паліва.

belsat.eu

Стужка навінаў