Чаму разбіваюцца ваенныя самалёты?


Наперадзе – урачысты парад з нагоды афіцыйнага свята Дня Незалежнасці 3 ліпеня, у якім возьме ўдзел і ваенная авіяцыя, нягледзячы на нядаўняе падзенне Су-25 у Наваградскім раёне. Ці варта падымаць ваенныя самалёты ў неба над Менскам? І што магло стацца прычынаю катастрофы беларускага штурмавіка? З гэтым пытаннем журналісты «Белсату» звярнуліся да жыхароў Менску.

«Займаць людзей чымсьці трэба. Відовішча ж, у прынцыпе, – гэта нядрэнна», – кажа жыхарка Менску наконт параду.

Што да прычынаў катастрофы, большасць апытаных найчасцей згадвала пра магчымае кепскае абслугоўванне ваенных машынаў або памылкі абслугоўваючага персаналу. «Думаю, што людзі мусяць больш адказна ставіцца да сваёй працы», – дадала адна з рэспандэнтак.

Даведка «Белсату»: ранейшыя падзенні машынаў беларускай ваеннай авіяцыі

  • 30 жніўня 2009 г. падчас авіяшоу ў Польшчы разбіўся беларускі Су-27, загінулі абодва пілоты.
  • 21 чэрвеня 2010 г. у раёне Ружанаў пры выкананні манеўру павышанай складанасці сутыкнуліся два самалёты МіГ-29. Лётчыкі выжылі, але адна машына разбілася.
  • 23 верасня 2010 г. іншы МіГ-29 разбіўся з двума чальцамі экіпажу – у Ганцавіцкім раёне, таксама пры выкананні элементаў высокага пілатажу.
  • 29 лістапада 2011 г. Непадалёк пружанскага аэрадрому падзенне верталёта Мі-24 забрала жыццё трох чальцоў экіпажу.

belsat.eu

Стужка навінаў