У Косаве будзе свой супергерой


https://youtu.be/N0wUhqFuBf0
Шэрагі супергерояў коміксаў, такіх, як Супермэн, Бэтмэн і Чалавек-павук альбо людзі-Х, папоўніцца Чырвоным Арлом.

У Косаве мастак Ґані Сундуры (Gani Sunduri) выдумаў новага героя коміксаў. Новы косаўскі персанаж носіць маску, як у Зора, будзе змагацца са злом і несправядлівасцю, як і ягоныя адважныя калегі з ЗША. Чырвоны Арол мае і свае непаўторныя рысы, а менавіта будзе адзеты з галавы да ног у пунсовы строй, а на грудзях будзе красавацца выява чорнага двухгаловага арла з албанскага сцяга.

“Калі Амерыка мае сваіх супергеряў, як Бэтмэн ці Супермэн або іншыя персанажы коміксаў, якімі яны ганарацца, то я падумаў, што мы мусім мець свайго супергероя і ганарыцца ім. Я чэрпаў натхненне з амерыканскіх коміксаў, дзе строі герояў звычайна цямнейшыя, таму я змясціў у нашага супергероя на грудзях двухгаловага арла з нашага нацыянальнага сцяга”, – кажа мастак.

Можна было б меркаваць, што з’яўленне Арла мае нацыянальную падаплёку і будзе сімвалізаваць пэўную палітычную барацьбу, але Сундуры адмаўляе якую-небудзь палітычную ці нацыянальную матывацыю свайго героя.

“Арол змагаецца супраць усяго ліхога, можна сказаць, што супраць усіх, хто хоча нанесці шкоду жыхарам Прызрэну (гораду у паўднёвай частцы Косава), бо Чырвоны Арол, жыве ў гэтым горадзе, і там адбываюцца падзеі. Яго подзвігі не закранаюць ні палітычных, ні нацыянальных пытанняў, ён не супраць сербаў”, – запэўніў Сундуры.

Першае выданне пра косаўскага Арла выйдзе напрыканцы ліпеня.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары