Вольга Някляева: Я крычала ў рэанімацыі, але дактары зніклі


https://youtu.be/WMeg4Jaaouc
https://youtu.be/WcwlvIl2vCc
Жонка Уладзіміра Някляева распавяла новыя падрабязнасці выкрадання палітыка.

Жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Вольга распавяла, як яе мужа выкралі невядомыя. Нагадаем, што 19 снежня Уладзмір Някляеў узначаліў калону, якая рухалася на Кастрычніцкую плошчу. На яе напалі 50 чалавек у чорным і збілі палітыка да непрытомнасці.

Някляева адвезлі ў Шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі, дзе яму паставілі дыягназ “чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці”. Палітык рваўся на плошчу, аднак яго пакінулі ў палаце.

Паводле Вольгі Някляевай, пасля другога кансіліюму дактары змянілі першапачатковы дыягназ на больш лёгкі. Ім прапаноўвалі накіравацца да чорнага выйсця, каб з’ехаць дадому. Але жонка палітыка настаяла на тым, каб мужа пакінулі ў палаце, бо прадбачыла, што ля чорнага высйця іх могуць чакаць невядомыя.

Пасля таго, як Някляеву аказалі медыцынскую дапамогу, у палату ўварваліся 7 чалавек моцнага целаскладу. Не называючы сябе і не паказваючы дакументы, яны загарнулі Някляева ў коўдру і па падлозе павалаклі да выхаду. Ягонай жонцы заламалі рукі, два чалавекі трымалі дзверы, каб яна не магла выйсці з палаты. Спадарыня Вольга кажа, што яна ўвесь час крычала, і дактары або персанал не маглі не пачуць яе. Дагэтуль блізкія палітыка не ведаюць, дзе ён знаходзіцца.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары