Ці вераць у амністыю сваякі палітвязняў?


«Хутчэй за ўсё, выйдуць простыя вязні, вызваляючы месца для палітычных перад выбарамі», – мяркуе Марына Лобава.

Падрыхтаваць праект закону аб амністыі Лукашэнка публічна распарадзіўся, выступаючы са штогадовым пасланнем да народу і парламенту 8 траўня. Ён даручыў ураду распрацаваць такі дакумент аператыўна, каб прымеркаваць амністыю да «галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці».

Паводле папярэдніх ацэнак, з месцаў пазбаўлення волі могуць выйсці каля 2800 чалавек. Больш як 7000 асуджаным у межах амністыі плануецца скараціць тэрмін пакарання на год.

{movie}Марына Лобава пра амністыю і палітвязняў|left|4739{/movie}Калі палітвязняў і выпусцяць раней за тэрмін, дык пасля парламенцкіх выбараў, мяркуе Марына Лобава, маці актывіста «Маладога фронту» Эдуарда Лобава: «Цяпер ідзе вялікі ціск на ўсіх палітвязняў. Кагосьці пазбаўляюць спатканняў, кагосьці змяшчаюць у СІЗА, каго перадачаў пазбаўляюць. Таму я не чакаю вызвалення іх. Хутчэй за ўсё, выйдуць простыя вязні, вызваляючы месца для палітычных перад выбарамі».

Эдуарда Лобава асудзілі на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго затрымалі разам з кіраўніком «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2010 г. і абвінавацілі ў збіцці мінакоў.

Пасля выбараў Беларусі могуць спатрэбіцца новыя крэдыты, разважае Марына Лобава. І таму Аляксандр Лукашэнка можа выкарыстаць улюбёны сцэнар з гандлем палітвязнямі.

belsat.eu

Стужка навінаў