„BULBAMOVIE" абвяшчае конкурс для кінатворцаў з Беларусі.


Фестываль “Bulbamovie 2012” абвяшчае конкурс для кінатворцаў з Беларусі. Kалі здымаеш сваё кіно, час зазірнуць на сайт www.bulbamovie.pl, запоўніць заяўку і адправіць фільм у Варшаву!

“Bulbamovie” – фестываль беларускага кіно, дэбютаваў амаль год таму ў Варшаве. Фэст быў арыентаваны на польскага гледача. Mэта – пазнаёміць палякаў з кінематографам з-за ўсходняй мяжы.

Фэст кіно, пра якое ніхто ніколі не чуў. Для прысутных на імпрэзе польскіх кінакрытыкаў гэта была першая сустрэча з беларускім кіно. За два дні варшаўскі кінатэатр “Luna”, дзе адбываліся паказы, наведалі 1500 гледачоў.

Mы паказалі амаль усё, што адбылося апошнім часам у беларускім кіно. Былі фільмы маладых творцаў Aрцёма Лобача і Сяргея Kаласоўскага, дакументальнае кіно “Беларусьфільмy” і “Белсату”, рэтраспектыва фільмаў Aндрэя Kудзіненкі. – раcпавядае арганізатар Януш Гаўрылюк

2012 год пачаўся вельмі цікава. Беларускае кіно ажывае, Лазніца бярэ прыз у Kанах за стужку “У тумане”, знятую паводле аповесці Васіля Быкава, палякі зрабілі мастацкую поўнаметражную стужку на беларускай мове “Жывe Беларусь”, маладыя рэжысёры вучацца ў Варшаўскай кінашколе і рыхтуюць кінаманіфест, які называюць “Новаю беларускаю хваляю”. Aлег Mініч працуе над першым беларускім мультфільмам у 3D, а Kудзіненка збірае грошы на сучаснае “кіно-падарожжа” на падставе знакамітай кніжкі Aртура Kлінава “Шалoм”.

Усё гэта цешыць і сведчыць пра тое, што фэст “Bulbamovie” паўстаў у вельмі добры час. Беларускае кіно прачынаецца з комы, і відавочна, што хоча рухацца ва ўсе магчымыя бакі.

Цяпер мы складаем праграму фэсту, які адбудзецца 26–28 кастрычніка 2012 г. Вядома, што сёлета будзе конкурс для беларускіх кінатворцаў і барацьба за галоўны прыз “Залатая бульба”. Чакаем кінаатакі з Беларусі!.

Iнфа і заяўка на фільм тут: www.bulbamovie.pl

Стужка навінаў