Польшча–Расея. Бойкі фанатаў і правакацыі з абодвух бакоў


Расейскія заўзятары меліся арганізавана прайсці маршам да Нацыянальнага стадыёну, аднак ужо дарогаю туды п’яныя фанаты пачалі кідаць фаеры і петарды ў мінакоў.

А ля стадыёну іх чакалі з расцяжкаю “Польскага прэзідэнта забілі ў Смаленску”. Ужо праз некалькі хвілінаў дзясяткі паголеных маладых людзей завязалі бойку з расейцамі. Яны выгукалі “Расейскія к*рвы” ды “Раз сярпом, раз молатам, бі маскальскую галоту”.

Паліцыя была вымушаная ўжыць вадамёты і слезацечны газ. Бойкі вядуцца вакол мосту, які вядзе да стадыёну, таму тыя, хто прыйшоў глядзець матч, а не паказваць свой “патрыятызм”, не могуць прайсці да арэны.

Матч камандаў Польшчы і Расеі адбудзецца а 21:45.

belsat.eu

Стужка навінаў