Наваселле для кароў каштуе $ 190 тыс.


Амаль як апартаменты ў цэнтры Менску, каштуе жыллё для кароў у беларускіх вёсках. Паводле рэспубліканскай дзяржаўнай праграмы рэканструкцыі фермаў, на кожны такі аб’ект хочуць спусціць па $ 190 тыс. На перасяленне ў новыя кароўнікі натхніў Лукашэнка. Наваселле плануецца ўвосень.

У Гарадзенскай вобласці рэканструююць 108 малочна-таварных фермаў. Агулам на гэта патрэбна $ 7,5млн.

Разлікі на адзін будынак: Br 600 млн ($ 70 тыс.) на будаўнічыя матэрыялы ўжо даў абласны бюджэт, а астатні Br 1 млрд ($ 117 тыс.) калгасы мусяць знайсці самі. Такім чынам, адзін кароўнік будзе каштаваць $ 190тыс.

Рэалізуецца дарагаваты для дзіравага беларускага бюджэту праект пакуль з праблемамі. Як на ўласныя вочы пабачыў кіраўнік КДК Аляксандр Якабсон, шмат якія сельскагаспадарчыя прадпрыемствы (па-старому, калгасы) будаўнічыя матэрыялы набылі, а будоўля не ідзе. Прычына – у адсутнасці нармальных будаўнікоў. Гаспадаркі адмовіліся ад раней нанятых спецыялістаў з-за няякаснай працы. А дзе ўзяць новых будаўнікоў, ніхто пакуль не ведае. Таксама гаспадаркі не ведаюць, адкуль дастаць шчэ Br 117 тыс., каб аплаціць будаўніцтва.

Паводле планаў, лістапад 2012 года — скрайні тэрмін, калі каровы пераселяцца ў новыя хаткі. КДК абяцаў пільна сачыць за выкананнем будаўнічых працаў.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары